Чым лянок даўжэй, тым даход больш RUS BEL |
Галоўная Прадукцыя свабодныя вакансіі Спасылкі Кантакты Інфармацыя для акцыянераў |
|
АДКРЫТАЕ АКЦЫЯНЕРНАЕ ТАВАРЫСТВА «АРЭХАЎСКІ ЛЬНОЗАВОД» Прадпрыемства заснавана ў 1970 годзе. У 1998 прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства "Арэхаўскі льнозавод".  ААТ «Арэхаўскі льнозавод " з'яўляецца адзіным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам у Аршанскім раёне, якое займаецца вырошчваннем, нарыхтоўкай і першаснай перапрацоўкай ільнотрасты, вытворчасцю і рэалізацыяй ільновалакна, кастрабрыкетаў, тэхнічных льносемян, дапрацоўкай і ачысткай насення. Тэрыторыя прадпрыемства з размешчанымі на ёй вытворчымі і складскімі памяшканнямі, кацельняй, воданапорнай станцыяй, аўтагаражом, рамонтнай майстэрняй, нафтабазай, адміністрацыйным будынкам займае каля 15 гектараў зямельнай плошчы. Арэхаўскі льнозавод забяспечвае комплексную перапрацоўку сыравіны, мае наступныя цэхі і ўчасткі: • сыравінны двор з 5 жалезабетоннымі і металічнымі навесамі для захоўвання сыравіны агульнай ёмістасцю 10.0 тысяч тон; • цэх асноўнай вытворчасці лініі МТА з двума струменевымі лініямі па выпрацоўцы доўгага трапанага льнянога валакна і двума струменевымі лініямі па выпрацоўцы кароткага льнянога валакна, складам гатовай прадукцыі; • цэх №1 і цэх №2 па вытворчасці брыкетаў з кастры; • дапаможныя цэхі і ўчасткі: участак кацельні, рамонтна-механічны ўчастак, транспартны цэх, вытворчая (тэхналагічная) лабараторыя; цэх асноўнай вытворчасці высокапрадукцыйнай лініі "DEPOORTERE" з адной струменевай лініяй па выпрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна; - участак па ачыстцы льносемян, які забяспечвае дапрацоўку і ачыстку насення лёну. Прадпрыемства ажыццяўляе выпуск прадукцыі тэхнічнага прызначэння: - доўгае трапанае ільняное валакно, прызначанае для наступнай вытворчасці бытавых тканін; - кароткае ільняное валакно, прызначанае для выпрацоўкі тканін: тарных, ўпаковачных; брызента, кручаных вырабаў. З 2011года ААТ "Арэхаўскі льнозавод" арганізавана новая вытворчасць па вырабе брыкетаў з кастры, у якасці паліва для тэхналагічных патрэб і ацяплення выкарыстоўваюцца адходы перапрацоўкі лёну-ільняная кастра. Вытворчасць цалкам забяспечана ўласнай парай, гарачай і халоднай вадой. Крыніцай забеспячэння электраэнергіяй з'яўляецца ўласная падстанцыя. Прадукцыя прадпрыемства мае ўстойлівы попыт у пакупнікоў, рэалізуецца на экспарт і ўнутраны рынак краіны. ААТ "Арэхаўскі льнозавод" мае структурнае падраздзяленне-комплексны механізаваны пастаянна дзеючы атрад па апрацоўцы лёну. Сіламі механізаванага атрада вырошчваецца лён, а таксама аказваюцца паслугі па сельскагаспадарчых работах і па транспарціроўцы грузаў гаспадаркам раёна. У верасні 2014 года на заводзе ўведзены ў эксплуатацыю вытворчы цэх, дзе ўсталявана новая тэхналагічная лінія па выпрацоўцы доўгага і кароткага ільновалакна бельгійскай вытворчасці "DEPOОRTERE". 19 верасня 2014 года завод наведаў прэзідэнт РБ А. Р. Лукашэнка. (гл.навiны). Новыя лініі дазваляюць перапрацоўваць да 12 тысяч тон ільнотрасты за год. |
|
||||
галоўная адміністрацыйныя працэдуры кіраўніцтва зваротная сувязь электронны зварот |
Дызайн ІП Фрындунбекаў А. Э. © 2011-2022 +375-33-611-98-47 |
8-0216-23-02-42 тэл/факс 211026 Віцебская вобласць, Аршанскі р-н, г. п. Арэхаўск, вул.Пралетарская, 64 E-mail: len_orekhovsk.by@orekhovsk.by |
||